ЕС і Беларусь гатовыя запусціць "часовую фазу" супрацоўніцтва

Пра гэта паведаміў кіраўнік дэпартамента Усходняга партнёрства Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Дзірк Шубель, які знаходзіцца з рабочым візітам у Мінску. Паводле яго слоў, пра запуск "часовай фазы супрацоўніцтва" было дамоўлена падчас нядаўняга візіту намесніцы міністра замежных спраў Беларусі Алены Купчыной у Брусэль.



Беларусь і ЕС хочуць сумесна прааналізаваць, як яны могуць "супольна працаваць над мадэрнізацыяй Беларусі", інфармуе БелаПАН.



Дзірк Шубель адзначыў, што дыялог плануецца пачаць "з галіны інвестыцый і гандлю, якія цяпер маюць асаблівае значэнне для Беларусі, але таксама і для Еўрасаюза". У дыялог ЕС з беларускімі ўладамі будзе ўцягнутая і грамадзянская супольнасць.
 

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі