ЕС і Савет Еўропы заклікалі Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне

ЕС і Савет Еўропы заклікалі Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне

Еўрасаюз і Савет Еўропы заклікалі Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне. Іх сумесная заява прымеркавана да Міжнароднага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання.

Як вядома, Беларусь — адзіная краіна Еўропы, якая працягвае ўжываць смяротнае пакаранне. Еўрапейскія структуры, міжнародныя праваабарончыя арганізацыі шмат разоў заклікалі афіцыйны Мінск адмяніць яго або ўвесці мараторый. Сёння з’явілася чарговая дэкларацыя. ЕС і Савет Еўропы нагадваюць пра судовыя памылкі, якія могуць стаць незваротнымі, пра тое, што “пакаранне смерцю несумяшчальнае з чалавечай годнасцю”. Аўтары дакумента заклікаюць Беларусь зрабіць важны крок і наблізіць краіну “да агульнаеўрапейскіх прававых стандартаў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі