ЕС прыпыніў праграмы памежнага супрацоўніцтва з Беларуссю і Расіяй
ЕС прыпыніў праграмы памежнага супрацоўніцтва з Беларуссю і Расіяй. Такое рашэнне прыняла Еўракамісія, яно неадкладна ўступае ў сілу. Прычына — вайна ва Украіне. РФ лічаць агрэсарам, а РБ — яе саюзнікам (4 сакавіка Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз заявіў пра падтрымку дзеянняў Расіі).
Паведамляецца, што "агульнае фінансаванне ЕС для васьмі праграм з Расіяй складае 178 мільёнаў еўра, а агульнае фінансаванне ЕС для двух праграм з Беларуссю складае 257 мільёнаў еўра".
Furthermore, under #HorizonEU no grants are signed with participants from Belarus.
— European Commission (@EU_Commission) March 4, 2022
For ongoing Horizon 2020 projects, we are freezing all cooperation actions and payments to participants established in the country.#StandWithUkraine
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.