ЕС выдзеліць 3,3 млн еўра па праграме супрацоўніцтва "Беларусь — Украіна"

ЕС выдзеліць 3,3 млн еўра па праграме супрацоўніцтва "Беларусь — Украіна"

Еўрасаюз выдзеліць 3,3 млн еўра па праграме супрацоўніцтва "Беларусь — Украіна". У ёй змогуць паўдзельнічаць прадстаўнікі органаў улады, самакіравання і грамадскія арганізацыі.

Гэтай тэме была прысвечаная прэс-канферэнцыя, якая ўчора прайшла ў Жытомірскай абласной адміністрацыі з удзелам экспертаў і прадстаўніка праграмы ЕС. Адзначаецца, што ў праграме з беларускага боку змогуць паўдзельнічаць Брэсцкая і Гомельская вобласці. Фінансавацца будуць трансгранічныя беларуска-ўкраінскія праекты, накіраваныя на падтрымку сярэдняга і малога бізнесу, на павышэнне турыстычнай і інвестыцыйнай прывабнасці рэгіёна, на абарону навакольнага асяроддзя. Бюджэт аднаго праекта складзе ад 60 да 250 тысяч еўра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі