ЕС замарозіць санкцыі супраць Беларусі 31 кастрычніка

ЕС замарозіць санкцыі супраць Беларусі 31 кастрычніка

Еўрапейскі саюз замарозіць санкцыі супраць 170 беларусаў, у тым ліку супраць Лукашэнкі, 31 кастрычніка, паведамляе Reuters.

Санкцыі замарозяць на 4 месяцы, да 29 лютага 2016 года. Афіцыйна пра гэта будзе заяўлена аб 11:00 (па Грынвічу) і апублікавана ў Афіцыйным часопісе ЕС 30 кастрычніка. Рашэнне ўступіць у сілу 31 кастрычніка.

Нагадаем, Еўрасаюз вырашыў спыніць санкцыі супраць Беларусі “ў святле вызвалення некалькіх палітычных зняволеных пасля выбараў, якія прайшлі ў атмасферы прымірэння”. Пры гэтым, ЕС гатовы зноў ўвесці іх у любы момант пры неабходнасці.

Фота: daily.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі