ЕС значна павялічвае пошліны на кітайскія электрамабілі
Гандлёвая вайна з-за электрамабіляў
ЕС значна павялічвае пошліны на кітайскія электрамабілі — з 10% да 45%, піша bloomberg.com.
Новыя тарыфы падтрымалі 10 краін, пяць членаў Еўрасаюза іх не падтрымалі (Германія, Венгрыя, Мальта, Славенія і Славакія), а 12 устрымаліся. Такім чынам, прапанова атрымала неабходную падтрымку дзяржаў-членаў ЕС. Новыя тарыфы будуць дзейнічаць пяць гадоў.
Еўрасаюз адрэагаваў на тое, што Кітай "несправядліва субсідуе прамысловасць па выпуску электракараў". Так лічаць і ў ЗША. Кітай не згодны і сцвярджае, што "Захад проста прайграе ў сумленнай канкурэнцыі з працавітымі кітайскімі рабочымі і інжынерамі". Пекін ужо прыгразіў мерамі ў адказ.
Еўрасаюз пачаў найбуйнейшую гандлёвую вайну з Кітаем з-за электрамабіляў. ЕС абклаў пошлінамі танныя і сучасныя кітайскія электрамабілі, якія імкліва заваёўваюць сэрцы спажыўцоў і пагражаюць спустошыць адсталы еўрапейскі аўтапрам, піша "Бі-Бі-Сі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.