Эстонскі парламент аб'явіў расійскі рэжым тэрарыстычным
РФ, якой кіруе Пуцін, прызналі "дзяржавай-спонсарам тэрарызму" / АР
18 кастрычніка эстонскі парламент аб'явіў расійскі рэжым тэрарыстычным, а РФ — "дзяржавай-спонсарам тэрарызму". У заяве, за якую прагаласавалі 88 дэпутатаў, асуджаецца анэксія Расіяй тэрыторыі Украіны. Талін заклікае міжнародную супольнасць прыняць аналагічныя дэкларацыі, піша Delfi.
"Пуцінскі рэжым, які пагражае ядзернай зброяй, зрабіў Расію самай вялікай пагрозай свету як у Еўропе, так і ва ўсім свеце“, — гаворыцца ў дакуменце.
Эстонскі парламент падтрымлівае расследаванні міжнародных судоў злачынстваў, здзейсненых Расіяй на тэрыторыі Украіны. Ён выступае за правядзенне спецыяльнага міжнароднага трыбунала, за пазбаўленне Расіі статуса пастаяннага члена Саўбеза ААН. Парламент Эстоніі заклікае ЕС і NATO значна павялічыць вайсковую дапамогу Украіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.