Этнапедагогіка: ці дапаможа яна нам захаваць беларускасць за мяжой — эфір
Марына Струнеўская
Падзеі 2020 года і асабліва сустрэчы, якія ладзіліся дваровымі супольнасцямі, а потым падзеі 2022 года абудзілі ў вялікай колькасці беларусаў цікавасць да свайго: беларускай мовы, культуры, гісторыі, традыцый і гэтак далей. Праўда, цікавасць гэтая (сярод іншага) вельмі не даспадобы лукашэнкаўскаму рэжыму. Які толькі называецца “беларускім”, але лічыць сябе “рускімі з нейкімі там знакамі”, якім бліжэйшы “нармальный язык” і Сувораў з Мураўёвым. Але беларусы нават пад ціскам рэпрэсій і ў эміграцыі працягваюць цягнуцца да свайго.
Што азначае этнапедагогіка і ці мае яна дачыненне да традыцыйнай педагогікі? Якое значэнне мае аўтэнтычная беларуская культура для захавання сваёй ідэнтычнасці і ці месца для яе ў сучасным свеце? Чым займаецца этнацэнтр “Світанак” у Вільні і ці лёгка працягваць этнаадукацыю за мяжой? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае этнапедагог, дзяячка культуры і адукацыі, заснавальніца этнацэнтра “Світанак” Марына Струнеўская.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.