Еўракамісія выдзеліла на падтрымку беларускай культуры 4 мільёны еўра
Оперная спявачка Маргарыта Ляўчук, як і многія іншыя беларускія артысты, пазбаўленая магчымасці выступаць у Беларусі / @by_culture
Еўракамісія выдзеліла на падтрымку беларускай культуры ў 2022-2024 гадах чатыры мільёны еўра, распавялі ў Беларускай радзе культуры.
Частку гэтых грошай мяркуецца выдаткаваць на стварэнне Рэсурснага цэнтра падтрымкі культуры, праграму малых грантаў і праграму па мабільнасці. Праект на агульную суму ў два мільёны еўра ўжо знаходзіцца ў фінальнай стадыі ўзгаднення з Еўракамісіяй. Гэта сумесная ідэя Беларускай рады культуры і Дацкага інстытута культуры.
"Яшчэ 2 мільёны еўра, наколькі нам вядома, будуць размеркаваны праз адзін з еўрапейскіх фондаў", — распавялі ў Радзе. Аб сваім праекце, а таксама аб планах па выкарыстанні выдзеленых грошай там абяцаюць падрабязна расказаць, пасля таго як праект будзе зацверджаны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.