Еўракамісія заклікае Лукашэнку не падтрымліваць расійскую агрэсію ва Украіне

Еўракамісія ўгаворвае Лукашэнку не падтрымліваць расійскую агрэсію / 4esnok.by
Еўракамісія ўгаворвае Лукашэнку не падтрымліваць расійскую агрэсію / 4esnok.by

Еўракамісія заклікае Аляксандра Лукашэнку ўстрымацца ад падтрымкі расійскай агрэсіі супраць Украіны. Пра гэта 10 кастрычніка паведаміў афіцыйны прадстаўнік ЕС па знешнепалітычных пытаннях Пэтэр Стана, піша Reuters.

У Еўракамісіі прапанавалі, каб беларускія ўлады неадкладна забаранілі расійскім войскам выкарыстоўваць тэрыторыю Беларусі для ўдараў па Украіне.

У іншым разе еўрасаюзаўскія структуры пагражаюць мінскаму рэжыму новымі санкцыямі. "Любыя далейшыя дзеянні — асабліва непасрэдны ўдзел беларускіх вайскоўцаў у гэтай вайне насуперак волі большасці жыхароў Беларусі — будуць сустрэтыя новымі і суровымі абмежавальнымі мерамі", — падкрэсліў Стана.

Між тым акурат сёння Лукашэнка заявіў, што Беларусь разам з Расіяй разгортвае на заходніх межах сумесную рэгіянальную групоўку войскаў. Чакаецца, што ў Беларусь прыбудуць тысячы расійскіх вайскоўцаў.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі