Еўрапейскі авіярэгулятар заклікаў авіялініі пазбягаць Беларусь

Еўрапейскі авіярэгулятар заклікаў авіялініі пазбягаць Беларусь

Еўрапейскі авіярэгулятар заклікаў авіялініі пазбягаць Беларусь. У заяве падкрэсліваецца, што паветраная прастора нашай краіны не з'яўляецца бяспечнай. Таму EASA рэкамендуе карыстацца ёй толькі ў выключных выпадках, паведамляе dw.com.

Гэтая заява з'явілася на фоне міжнароднага скандалу, які выбухнуў пасля пасадкі ў Беларусі пасажырскага самалёта Ryaniar, які ляцеў з Грэцыі ў Літву. Былі затрыманыя Раман Пратасевіч і Сафія Сапега.

"Абставіны гэтага інцыдэнту выклікаюць сур'ёзныя сумневы ў тым, што Беларусь паважае міжнародныя правілы грамадзянскай авіяцыі", — гаворыцца ў заяве EASA. Еўрапейскі авіярэгулятар таксама сумняецца, што наша краіна здольная "забяспечыць бяспечную паветраную навігацыю".

Як вядома, 24 траўня саміт ЕС рэкамендаваў закрыць для беларускіх авіякампаній аэрапорты Еўрасаюза, а таксама папрасіў еўрапейскіх авіяперавозчыкаў пазбягаць палётаў над Беларуссю.

Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 26 траўня ў Нацыянальным сходзе, заявіў, што "лётаць мы можам па іншых напрамках... ёсць Расія, Кітай, Індыя, іншыя краіны ва ўсходнім, паўднёвым, паўночным кірунку". "Будзем лётаць па нейтральнай прасторах Міжземнага мора, Балтыкі, ды хоць над Паўночным полюсам — нам ніхто не забароніць", — эмацыйна дадаў ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі