Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт прызнаюць "экстрэмістамі" — АНТ

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт / facebook.com/EHUOfficial

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт прызнаюць "экстрэмісцкай арганізацыяй", і гэта толькі пытанне часу. З такой заявай у эфіры тэлеканала АНТ выступіў прапагандыст Ігар Тур увечары 8 студзеня.

Тур у сваёй праграме паліваў памыямі ўніверсітэт, развіваў канспіралагічныя тэорыі,а потым заявіў: "Як па мне, прызнанне асобна ЕГУ ў Беларусі экстрэмісцкай арганізацыяй — гэта пытанне часу. Бо ЕГУ даўно перастаў быць ВНУ, а стаў проста дэструктыўным НКА. Вы, дарагія, усё роўна апынецеся ў кропцы, калі з'явіцца закон. А падабаецца ён вам ці не, не мае сэнсу. Вы яго ці парушыце і панесяце пакаранне, ці паспееце забраць дакументы і ад гэтага ЕГУ адхрысціцца. І часу ў вас, па адчуваннях, засталося вельмі мала".

ЕГУ — гэта ˜прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, заснаваная ў Мінску ў 1992 годзе. Пад ціскам рэжыму Лукашэнкі ўніверсітэт у 2004 годзе эміграваў у Вільню, дзе працягнуў сваю працу. На 1 кастрычніка 2020 года там навучалася каля 680 студэнтаў, 95% з якіх складалі грамадзяне Беларусі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі