Еўрапейскія юрысты патрабуюць спынення пераследу беларускіх адвакатаў
Еўрапейская асацыяцыя адвакатаў звярнулася да міністра юстыцыі Віктара Галаванава з нагоды фактаў пераследу шэрагу беларускіх адвакатаў.
"Мы глыбока занепакоеныя спробамі перашкодзіць беларускім адвакатам выконваць іх прафесійныя абавязкі, а таксама з прычыны таго, што асобы, арыштаваныя пасля акцыі пратэсту 19 снежня, уключаючы чатырох былых кандыдатаў у Прэзідэнты, былі пазбаўленыя магчымасці сустрэчы з сваімі абаронцамі. Мы патрабуем, каб Ваша Міністэрства пісьмова пацвердзіла свой намер аб спыненні ўжывання падобных захадаў супраць беларускіх юрыстаў і забеспячэнні доступу арыштаваных да юрыдычнай дапамогі", - пішуць аўтары звароту, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".