Еўрасаюз набыў 18 электраровараў для фельчараў з Сенненскага раёна

Еўрасаюз набыў 18 электраровараў для фельчараў з Сенненскага раёна

Еўрасаюз набыў электраровары для 18 фельчарска-акушэрскіх пунктаў з Сенненскага раёна Беларусі. Да таго дактары хадзілі паміж вёскамі раёна пешшу.

Напрыклад, фельчар Беліцкага ФАП Вікторыя Астроўская паспявала за дзень наведаць пацыентаў у дзвюх вёсках. Пры гэтым на руках у доктара – цяжкая медыцынская торба, з якой за дзень даводзілася праходзіць не адзін і не два кіламетры.

Еўрасаюз набыў 18 электраровараў для фельчараў з Сенненскага раёна
Ацаніце якасць дарог, па якім фельчар раней хадзіла пешшу, а цяпер рассякае на электраровары. Фота: euprojects.by

Электраровары былі набытыя ў межах ініцыятывы “Не губляючы часу”. З беларускага боку ў ёй удзельнічае “Беларускі саюз жанчын” і сенненская бальніца.

З набыццём электраровараў час на дарогу фельчараў да пацыентаў скараціўся ў 3-5 разоў. Амаль у два разы павялічылася колькасць выклікаў, што перанакіроўваюцца на ФАПы з раённай бальніцы. Гэта дало магчымасць скараціць транспартныя выдаткі на выезды машыны хуткай дапамогі – эканомія паліва на дадзены момант склала каля 200 літраў, піша euprojects.by.

Еўрасаюз набыў 18 электраровараў для фельчараў з Сенненскага раёна
Фота: euprojects.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі