Еўрасаюз падтрымлівае Дзень салідарнасці з Беларуссю
Еўрапейскі саюз падтрымлівае народ Беларусі ў памкненні да бяспечнай, суверэннай, дэмакратычнай і квітнеючай будучыні. Пра гэта гаворыцца ў заяве афіцыйнага прадстаўніка знешнепалітычнай службы ЕС Петэра Стана з нагоды Дня салідарнасці з Беларуссю.
Прадстаўнік ЕС адзначае, што сёння спаўняецца паўтара года з дня сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў. Увесь гэты час рэжым Лукашэнкі працягвае парушаць правы чалавека і праводзіць жорсткія рэпрэсіі супраць усіх слаёў насельніцтва.
Петэр Стана згадвае, што за кратамі апынуліся 1040 палітвязняў, у тым ліку 33 прадстаўнікі СМІ.
"Мы падтрымліваем народ Беларусі ў яго імкненні да бяспечнай, суверэннай, дэмакратычнай і квітнеючай будучыні", — завяршае ён свой зварот.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.