Еўрасаюз папрасілі не дапусціць экстрадыцыі Аляксея Маскалёва з Беларусі ў Расію

Аляксей Маскалёў / zona.media
Аляксей Маскалёў / zona.media

Больш за 30 антываенных і праваабарончых праектаў папрасілі ўлады Еўрасаюза не дапусціць экстрадыцыі Аляксея Маскалёва з Беларусі ў Расію, піша meduza.io. У адкрытым лісце яны просяць еўрапейскія структуры "тэрмінова выкарыстаць наяўныя сродкі" для гэтага, а таксама для забеспячэння пераводу расіяніна ў "бяспечную краіну".

Аўтары ліста перакананы, што пераслед Маскалёвых у Расіі носіць палітычны і дэманстратыўны характар, накіраваны на запалохванне іншадумцаў. А гэта, у сваю чаргу, супярэчыць як расійскаму заканадаўству, так і еўрапейскай Канвенцыі аб правах чалавека.

Аляксей Маскалёў — жыхар горада Яфрэмаў у Тульскай вобласці РФ. Яго асудзілі да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму за каментары ў "Аднакласніках". Падчас суда ён быў пад хатнім арыштам. У дзень вынясення прысуду стала вядома, што мужчына ўцёк.

Маскалёва пачалі пераследаваць пасля таго, як яго 13-гадовая дачка Маша намалявала ў школе на ўроку антываенны малюнак. Бацька выхоўвае яе адзін. Дзяўчынку забралі ў прытулак, а пазней перадалі маці.

У канцы сакавіка стала вядома, што Маскалёў затрыманы ў Беларусі. Мяркуецца, што гэта адбылося пасля таго, як ён уключыў свой мабільнік у мінскай кватэры, дзе хаваўся ад пераследу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі