Еўрасаюз следам за G7 адмовіўся плаціць за расійскі газ рублямі

Еўрасаюз следам за G7 адмовіўся плаціць за расійскі газ рублямі

Еўрасаюз не будзе плаціць за расійскі газ у расійскіх рублях. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік Еўракамісіі Эрык Мамер.

"Еўрасаюз браў удзел у сустрэчы G7. Так што заява G7 пакрывае і ЕС. Пазіцыя Еўрасаюза такая ж, як у G7", — паведаміў ён.

Некалькі дзён таму Уладзімір Пуцін загадаў перавесці аплату за газ з "недружалюбнымі краінамі" ў расійскія рублі. Падрыхтаваць дакументы ён даручыў да канца сакавіка.

Як распавядала Еўрарадыё, краіны "Вялікай сямёркі" адмовіліся аплачваць газ у расійскіх рублях. Між тым расійскі бок заяўляе, што пастаўляць бясплатна газ не будзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі