Еўрасаюз увядзе строгія абмежаванні на турыстычныя візы для расіян?

Еўрасаюз увядзе строгія абмежаванні на турыстычныя візы для расіян?

Еўрасаюз увядзе строгія абмежаванні на турыстычныя візы для расіян. Пра гэта заявіла камісар ЕС па ўнутраных справах Ілва Ёхансан. З панядзелка, 12 верасня, візы для расіян будуць даступныя толькі па сямейных абставінах, гуманітарных прычынах. Змогуць атрымаць іх і журналісты.

"Больш няма падстаў давяраць рускім, цытуе словы еўракамісара yle.fi. — Быць турыстам на тэрыторыі Еўрасаюза — гэта не асноўнае права, а прывілей. І мы больш не хочам даваць гэты прывілей рускім".

У пятніцу стала вядома, што Савет Еўрасаюза зацвердзіў адмену спрошчанага візавага рэжыму ЕС з Расіяй. Яна пачне дзейнічаць з 12 верасня. Пра "строгія абмежаванні" не паведамлялася. Было вядома, што з 19 верасня расіянам закрываюць уезд краіны Балтыі і Польшча.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі