Еўрасаюз зноў прапанаваў Беларусі ўвесці мараторый на смяротную кару

Еўрасаюз зноў прапанаваў Беларусі ўвесці мараторый на смяротную кару

Еўрасаюз адрэагаваў на звесткі пра два чарговыя смяротныя пакаранні ў Беларусі і зноў прапанаваў увесці мараторый на смяротную кару. 

Як паведамляла Еўрарадыё, стала вядома пра выкананне двух смяротных прысудаў так званым "чорным рыэлтарам" Сямёну Беражному і Ігару Гершанкову. Агулам сёлета былі выкананыя чатыры смяротныя прысуды, а яшчэ два чалавекі застаюцца ў камеры смяротнікаў.

"Еўрапейскі саюз зноў заяўляе пра сваё цвёрдае і недвухсэнсоўнае непрыманне вышэйшай меры пакарання пры любых абставінах. Смяротнае пакаранне парушае неад'емнае права на жыццё, замацаванае ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, і з'яўляецца жорсткім, бесчалавечным і зневажаючым годнасць пакараннем", — гаворыцца ў заяве прэс-сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Маі Касьянчыч.

У дакуменце падкрэсліваецца, што ўжыванне смяротнага пакарання "супярэчыць заяўленай Беларуссю гатоўнасці ўзаемадзейнічаць па гэтым пытанні з міжнароднай супольнасцю, у тым ліку з Еўрапейскім саюзам. Увядзенне беларускімі ўладамі мараторыю на прымяненне смяротнай кары ў якасці першага кроку да яе адмены было б станоўчым падзеяй".

Як гаворыцца ў заяве, ключавымі пытаннямі ў адносінах паміж Бруселем і Мінскам будуць заставацца "адчувальныя крокі з боку Беларусі да захавання ўсеагульных правоў чалавека, у тым ліку і ў дачыненні да смяротнага пакарання".

 

Слухай больш навінаў у праграме "Петарда" за 28.11:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі