Еўразійскі банк развіцця выдасць Беларусі крэдыт у 2 мільярды долараў

Еўразійскі банк развіцця выдасць Беларусі крэдыт у 2 мільярды долараў

Беларусь атрымае крэдыт у два мільярды долараў ад Еўразійскага банка развіцця. Адпаведнае рашэнне 25 сакавіка прыняў Савет Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця.

Грошы будуць вылучацца сямю траншамі на працягу 2016-2018 гадоў. Першы транш у 500 млн долараў павінен быць пералічаны на працягу бліжэйшай некалькіх дзён, бо наша краіна выканала ўсе ключавыя ўмовы ў рамках гэтага траншу. Астатнія шэсць траншаў будуць пералічвацца па меры выканання адпаведных умоваў. Плануецца , што два траншы будуць вылучаныя Беларусі ў 2016 годзе, тры траншы — у 2017 годзе і адзін транш — у 2018 годзе.

Як адзначае прэс-служба ЕБР, крэдыт падтрымае праграму рэформаў урада і Нацыянальнага банка Беларусі. Гэтая рэфарматарская праграма прадугледжвае стварэнне макраэканамічных перадумоваў эканамічнага росту і правядзенне рынкавых рэформаў, накіраваных на забеспячэнне яго ўстойлівасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі