Эвакуацыя і дапамога ці “распіл”: чым займаецца BYSOL — эфір са Стрыжаком
Андрэй Стрыжак / Еўрарадыё
Час ідзе, але рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца. Адпаведна, неабходнасць дапамагаць палітвязням і іх сваякам, арганізоўваць эвакуацыю ў бяспечныя краіны ад карнікаў з так званых “праваахоўных органаў” не страчвае сваёй актуальнасці. А гэта азначае, што насуперак усім абвінавачанням і тролінгу праца арганізацый кшталту BYSOL нам па-ранейшаму патрэбная.
Што змянілася за апошні час у працы BYSOL і што стала прычынай такіх зменаў? Якім быў 2023 год для BYSOL і што здолелі за гэты год зрабіць? Як супрацьстаяць рэпрэсіям лукашыстаў і ці атрымліваецца захоўваць узровень салідарнасці на значным узроўні? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае праваабаронца, сузаснавальнік і кіраўнік фонду дабрачыннай дапамогі BYSOL Андрэй Стрыжак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.