Facebook апублікаваў дадзеныя аб запытах праваахоўнікаў

За 2013 год Facebook атрымаў ад іх каля 20 тысяч запытаў пра карыстальнікаў сацыяльнай сеткі. Кампанія задаволіла 79% запытаў часткова.



На другім месцы па колькасці запытаў — Індыя, з 4144 запытаў Facebook задаволіў палову.



Найбольш запытаў у фэйсбук таксама зрабілі спецслужбы Вялікабрытаніі (1975), Нямеччыны (1886), Італіі (1705) і Францыі (1547).



Ад Расіі паступіў толькі адзін запыт за гэты год, які не быў задаволены. Ад Літвы прыйшло 7 запытаў пра карыстальнікаў, ад Польшчы — 158. Агульны спіс кампанія апублікавала тут.
 

Адзначым, што большасць запытаў ідзе па лініі крымінальнага вышуку. Запытваюць імя карыстальніка, час карыстання сэрвісам, IP-адрасы і дадзеныя аб акаунтах.
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі