Facebook распрацоўвае новы сайт

Кампанія Facebook распрацоўвае новы сайт для зносін паміж калегамі. Яго назва — Facebook at Work ("Facebook на працы"). Пра гэта паведамляе газета Financial Times, якая спасылаецца на крыніцу, блізкую да распрацоўкі.

Адзначаецца, што новы прадукт кампаніі прызначаны для дзелавых зносін, а яго мэтавая аўдыторыя — офісныя служачыя. Чакаецца, што Facebook at Work стане канкурэнтам LinkedIn і Google Docs. Карыстальнікі змогуць абмяркоўваць рабочыя дакументы, кантактаваць і захоўваць важныя кантакты, не "засвечваючы" сваю персанальную старонку ў Facebook з фотаздымкамі з адпачынку ці нейкімі недарэчнымі відэа.

Новы сэрвіс будзе падобны да арыгінальнай сацыяльнай сеткі, у ім будуць прысутнічаць стужка навін і групы кантактаў, адзначае РІА "Новости".

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі