Фарпост Усходу ці бастыён Захаду — што для нас горш? (відэа)

Фарпост Усходу ці бастыён Захаду — што для нас горш? (відэа)

Дзяржсакратар ЗША Уэс Мітчэл кажа, што беларускі суверэнітэт з’яўляецца “самым надзейным бастыёнам супраць расійскага неаімперыялізму”. У сваю чаргу, пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч заяўляе, што напад на Беларусь будзе расцэнены Масквой “як напад на Расію з усімі наступствамі”.

Ці азначае такая рыторыка, што мы стаім на парозе ІІІ Сусветнай вайны? Чаму ЗША і Расія нечакана ўстурбаваліся тэрытарыяльнай цэласнасцю Беларусі? Чаго больш у такой сітуацыі: небяспекі ці спакою для нацыянальнага суверэнітэту Беларусі? Ці зможа Беларусь быць нейтральнай у гэтым супрацьстаянні паміж Усходам і Захадам?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвалі палітычны аналітык Валерый Карбалевіч і эксперт Аналітычнага цэнтра РГА "Белая Русь" Пётр Пятроўскі.

Валерый Карбалевіч і Пётр Пятроўскі ў студыі Еўрарадыё.

Слухаць ці спампаваць падкаст размовы ніжэй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі