Фядыніч: У дзень мне тэлефануюць 40-50 чалавек наконт “дэкрэта аб дармаедах”
На думку лідара прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча, супраць дэкрэта “аб дармаедах” выступаюць шырокія колы насельніцтва. Пра гэта прафсаюзны лідар распавёў у жывым эфіры Еўрарадыё.
Слухаць размову можна тут:
Генадзь Фядыніч: “Пасля Новага года па 40—50 званкоў людзей, якіх хвалюе гэтая праблема. Цяпер мы распрацавалі узор заявы ў падатковую інспекцыю. Мы будзем апытваць людзей, ці гатовыя яны выходзіць на акцыю пратэсту супраць гэтага. Такім чынам, мы ўбачым колькіх людзей гэта хвалюе”.
Пасля такога перапісу, на думку Генадзя Фядыніча, будзе бачна, праводзіць акцыю у адным горадзе ці ў некалькіх гарадах. Гэта можа дапамагчы дамагчыся адмены гэтага закона, упэўнены прафсаюзны лідар, бо цяпер людзям няма дзе браць грошы на аплату падатку.