Фехтавальшчыкам з РБ і РФ падоўжылі "бан" на міжнародных спаборніцтвах
Працягнецца ён мінімум да сакавіка 2023-га / БЕЛТА
Міжнародная федэрацыя фехтавання (FIE) працягнула "бан" спартсменаў з Беларусі і Расіі да сакавіка 2023 года. Пра гэта ў сваім Instagram паведаміла ўкраінская шаблістка, алімпійская чэмпіёнка 2008 года Вольга Харлан.
У сакавіку FIE зноў правядзе галасаванне, якое вызначыць, ці вяртаць фехтавальшчыкаў у каляндар міжнародных спаборніцтваў. Беларусь і Расію адхілілі ад іх праз вайну ва Украіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.