Фэны N.R.M. збіраюць подпісы за вяртанне ў склад Лявона Вольскага

На сайце change.org з’явілася он-лайн петыцыя, у якой можна падпісацца за аднаўленне гурта N.R.M. у класічным складзе.

“Вольскі Лявон Артуравіч, шчыра просім Вас сабрацца з думкамі і вярнуцца ў склад гурта N.R.M.! — напісана ў звароце да колішняга фронтмэна культавага беларускага рок-калектыву. — Не сакрэт, што N.R.M. самы знаны і любімы беларускі рок-гурт. Мы ўсе вельмі сумуем па сапраўдным варыянце гурта і вельмі хочам, каб гурт аднавіўся з Лявонам Вольскім у складзе. Нам цяжка без гэтага”.

Паведамленне пра сыход з N.R.M. Лявона Вольскага з’явілася ў 2011-м годзе. Тады музыкі абвясцілі пра аднаўленне дзейнасці гурта пасля працяглага перапынку без свайго лідара. З таго часу было нямала размоваў пра вяртанне, але Лявон катэгарычна адпрэчвае такую магчымасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі