Фэсту фільмаў аб правах чалавека адмовілі ў пляцоўцы за дзень да адкрыцця

Фэсту фільмаў аб правах чалавека адмовілі ў пляцоўцы за дзень да адкрыцця

Кінафэст дакументальных стужак Watch Docs Belarus 2020 атрымаў адмову ў пляцоўцы. Прычым адбылося гэта за суткі да адкрыцця фэсту. 

Паказы кінастужак аб правах чалавека мусілі адбывацца ў культурным хабе Оk16. Адкрыццё фэсту было прызначанае на 8 снежня. Аднак 7 снежня ў 17:55 прадстаўнік хаба паведаміў арганізатарам, што ў дні фэсту ў іх будуць праводзіцца рамонтныя работы, гаворыцца на старонцы фэсту ў Фэйсбуку. 

У сувязі з гэтым паказы будуць перанесеныя на іншыя пляцоўкі. 

Адкрыццё кінафэсту пройдзе ў Галерэі TUT.by (праспект Дзяржынскага, 57, 9-ы паверх).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі