Фестываль “Сожскі карагод” адкрыўся ў Гомелі (фота)
Урачыстая цырымонія адкрыцця прайшла 14 верасня.
Фестываль харэаграфічнага мастацтва “Сожскі карагод” праходзіць у 7-мы раз. На адкрыцці выступілі прафесійныя беларускія калектывы і замежныя выканаўцы — Дзяржаўны акадэмічны ансамбль песні і танца данскіх казакоў, артысты з Казахстана, ЗША, Сербіі ды іншых краін.
Усяго ж на фестываль з’ехаліся аматарскія харэаграфічныя калектывы народна-сцэнічнага, эстраднага танца, танца сучаснай харэаграфіі ды выканаўцы спартовых бальных танцаў з 17 краін.