Фестываль “вулічных зорак” прайшоў у Гродне (фота)
Удзельнікі Street Workout паказвалі майстэрства на спартовай пляцоўцы ў цэнтры горада.
Сутнасць Street Workout — гэта гімнастычныя практыкаванні на турніках, брусах, лесвіцах і іншых канструкцыях. Аматары “вулічных трэніровак” прапагандуюць здаровы лад жыцця, а таксама адмову ад шкодных звычак.
Далучыцца да фэсту маглі ўсе ахвочыя, незалежна ад узросту, і ўсталяваць рэкорд у такіх намінацыяй, як, напрыклад, падцягванне з гірай.