FIBA адхіліла ад Еўрабаскета 2017 года 14 каманд, у тым ліку зборную Расіі

FIBA адхіліла ад Еўрабаскета 2017 года 14 каманд, у тым ліку зборную Расіі

Міжнародная федэрацыя баскетбола (FIBA) адхіліла ад удзелу ў чэмпіянаце Еўропы (Еўрабаскеце) 2017 года 14 каманд — зборныя Босніі і Герцагавіны, Грэцыі, Ізраіля, Іспаніі, Італіі, Літвы, Македоніі, Польшчы, Расіі, Сербіі, Славеніі, Турцыі, Харватыі і Чарнагорыі. Нацыянальныя федэрацыі пакаралі за дазволі сваім клубам выступаць у Еўралізе і Кубку Еўропы, інфармуе РІА "Новости".

Папярэджанне было разасланае ва ўсе еўрапейскія нацыянальныя федэрацыі яшчэ ў сакавіку. Еўраліга тады заявіла, што прыме неабходныя прававыя крокі на нацыянальным узроўні, каб гарантаваць клубам права самастойна вырашаць сваю будучыню. Аднак FIBA прыняла рашэнне аб дыскваліфікацыі.

Як вядома, Міжнародная федэрацыя баскетбола скасавала катракт з Еўралігай на правядзенне клубных спаборніцтваў у новым сезоне ў ліпені мінулага года. FIBA запускае свой варыянт — Лігу чэмпіёнаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі