Фільм пра беларускія пратэсты — "Смеласць" — пакажуць у Еўрапарламенце
Кадр з фільма "Смеласць"
Фільм беларускага рэжысёра Аляксея Палуяна "Смеласць" пакажуць ў Еўрапарламенце. Пра гэта ў размове з Еўрарадыё распавёў аўтар:
"У чым адрозненне кіно ад фатаграфіі ці нават ад словаў? Ты пражываеш з героем гэтую сітуацыю. Мне падаецца, калі заходнееўрапейскім палітыкам аб гэтым распавядаеш — гэта толькі словы. А словы вельмі грубыя, і кожны іх чуе па-свойму. Калі ты бачыш фільм, і ты пражываеш паўтары гадзіны жыццё — а гэта дакументальны фільм без ніводнай інсцэніраванай сцэны — і ты па-іншаму адчуваеш гэтую тэму. Мне падаецца, пабачыўшы гэты фільм еўрапалітыкі, дэпутаты Еўрапейскага парламенту пражывуць на сваю ўласную скуру гэтую беларускую трагедыю. Спадзяюся, што такім чынам беларуская тэма не будзе забыта, і што словы нарэшце пяройдуць у нейкія дзеянні. Але гэта маё наіўна-рамантычнае ўяўленне беларускага рэжысёра. А што яно дасць — пакажа час. Я вельмі хачу захоўваць рэчаіснасць, каб не ўваходзіць у рамантызм і не выбудоўваць нейкія ілюзіі. Я хачу застацца за сталом з вамі", — кажа Аляксей Палуян.
У гэтыя дні "Смеласць" паказваюць у кінатэатрах Польшчы. 7, 9, 11 верасня — Варшава, 8 верасня — Познань, 9 верасня — Уроцлаў, 10 — Гдыня, 11 — Быдгашч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.