Фінал “Еўрабачання”: У букмекераў ставяць на Італію, Партугалію і Балгарыю
Па букмекерскіх прагнозах, якія апублікаваныя на "Oddschecker", першае месца ў фінале “Еўрабачання-2017” зойме Італія. Яе прадстаўляе спявак Франчэска Габіяні. У тройцы лідараў разам з ёй Партугалія, якую прадстаўляе Сальвадор Сабрал, і Балгарыя, ад якой выступае Крысціян Костаў. У першую пяцёрку таксама ўваходзяць Бельгія і Швецыя.
Беларускаму гурту Naviband букмекеры даюць 21-е месца, поруч з намі ў спісе Ізраіль і Нарвегія.
Фінал “Еўрабачання-2017” пройдзе 13 траўня ў Кіеве. Жывую трансляцыю са штогадовага конкурсу будзе весці тэлеканал “Беларусь 1”, яна пачнецца ў 22:00 па беларускім часе.