Фінал конкурсу вакалу для дзяцей з інваліднасцю пройдзе ў Мінску
На ўдзел у конкурсе "Музыка дзіцячай душы" падалі заяўкі больш за 150 дзяцей з усёй Беларусі.
23 сакавіка ў 12:00 у канцэртнай зале "Верхні горад" пройдзе фінал вакальнага конкурсу "Музыка дзіцячай душы" для дзяцей-сірот і дзяцей з інваліднасцю. Заяўкі на ўдзел у конкурсе падавалі больш за 150 дзяцей, у фінал прайшлі 40 чалавек з усёй Беларусі.
Пераможцаў конкурсу вызначыць журы – прарэктар Акадэміі музыкі Дударэнка, прафесар Акадэміі музыкі Тургель, мастацкі кіраўнік заслужанага калектыву Беларусі "Чысты голас" Валерый Прыгун, кампазітар і этна спявачка Ірэна Катвіцкая, дырэктар фестывалю "Дабравест" Бабкоў, аўтар праекта "Маладыя таленты Беларусі" Якушава, журналісты радыё Алена Давыдава і Таццяна Гулевіч.
Гасцямі праекта стануць заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Чысты голас", Лаўрэаты міжнародных конкурсаў дзіцячы фальклорны ансамбль "Рада", ансамбль віяланчэлістаў "Дамінанта" і кампанія Megashow з праграмай-шоу мыльных бурбалак.
Канкурсанты будуць змагацца за прызавыя месцы і далейшы ўдзел у дабрачыннай праграме Беларускага дзіцячага фонду "Юныя таленты".