Фіналісты прэміі IT Awards стануць вядомыя 28 сакавіка

Арганізатары адзначаюць, што ў апошнія гады ІТ-кампаніі працуюць не толькі на экспарт, а пачалі рабіць праекты для беларусаў.

Намінанты на "Лепшы праект для беларускага рынку": CloudServer, offline карты Беларусі, выклік таксі 7788, kino.bycard.by, GreenStreet.by.



Лепшым ІТ-блогерам 2013 могуць стаць: Міхаіл Ларчанка, Яўген Ахотнікаў, Віктар Шкель, Дзмітрый Дудзін.



Сярод намінантаў кампаній за развіццё галіны ІТ ў 2013 годзе: EPAM, Exadel, Ciklum, Wargaming, Oxagile.



Усяго прыйшло больш за 220 заявак, у шорт-лісты трапіла 91. Усе намінацыі можна паглядзець на сайце прэміі.



ІТ-прэмія праходзіць упершыню, арганізатары сайт dev.by плануюць яе праводзіць штогод. У склад журы ўваходзяць эксперты з Беларусі, Украіны, Расіі і Літвы — агулам 34 чалавекі.



Некаторыя кампаніі адмовіліся ўдзельнічаць у конкурсе, таму што яго праводзіць не дзяржава і "выбар можа быць не аб'ектыўным". Але гэта памылковае меркаванне, конкурс патрэбны, — адзначае адзін з сябраў журы Іван Леўчанка, саветнік міністра эканомікі па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях.

Фота — Fotolia


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі