Фіёна Гіб: Было б добра, каб Лукашэнка часцей наведваў еўрапейскія сталіцы

Фіёна Гіб: Было б добра, каб Лукашэнка часцей наведваў еўрапейскія сталіцы

Было б вельмі добра, каб Аляксандр Лукашэнка часцей наведваў еўрапейскія сталіцы. У тым ліку і Лондан. Пра гэта заявіла ў чацвер у жывым эфіры Еўрарадыё Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Фіёна Гіб. Яна перакананая, што візіт кіраўніка беларускай дзяржавы ў Вялікабрытанію быў бы важны для паляпшэння дачыненняў паміж краінамі.

"Не ведаю, ці захоча ён наведаць Вялікабрытанію", — кажа спадарыня Гіб. Але ў будучыні, калі будзе такое жаданне ў Лукашэнкі і ў афіцыйнага Лондана, візіт мог бы стаць рэальнасцю. Пасол у гэтым бачыць толькі пазітыў. Тым больш, што ў кожнага боку ёсць шмат пытанняў для абмеркавання.

"Мы разумеем, што Расія — самы каштоўны партнёр для Беларусі. Але Беларусь мусіць мець розных сяброў, не толькі Расію", — кажа Фіёна Гіб.

На Еўрарадыё - Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Фіёна Гіб.

Слухаць ці запампаваць падкаст эфіру ніжэй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі