ФК "Дынама-Мінск" запусціў беларускую версію сайта

Як паведамляецца на сайце, ад самага пачатку працы над беларускай версіяй праект меў шырокую падтрымку сярод заўзятараў. Валанцёрамі праекту былі журналісты не толькі з Беларусі, але і беларускія супрацоўнікі замежных інфармагенцтваў. Таксама пры стварэнні беларускай версіі сайта дапамагалі i заўзятары "Дынама" са стажам, і прадстаўнікі фансектара.



Клуб запрашае да далейшай супрацы ўсіх прыхільнікаў "Дынама", якія б хацелі непасрэдна ўзяць удзел у дзейнасці сайта. Лісты з прапановамі і заўвагамі можна дасылаць на адрас [email protected].

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі