ФК "Мінск" выйграў у "Віцебска" — 1:0 (відэа)
У суботу, 2 красавіка, прайшлі шэсць матчаў 1-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. У апошнім з іх "Мінск" выйграў у "Віцебска" — 1:0. Адзіны гол на 40-й хвіліне забіў Аляксей Лягчылін.
Вынікі астатніх матчаў тура: "Іслач" — "Нафтан" — 2:0, "Славія" — "Слуцк" — 1:1, "Тарпеда-БелАЗ" — "Дынама" (Мінск) — 0:2, "Гарадзея" — "Шахцёр" — 0:1, "Дынама" (Брэст) — БАТЭ — 1:4, "Белшына" — "Крумкачы" — 1:1.
У нядзелю ў Гродне мясцовы "Нёман" прыме мікашэвіцкі "Граніт", пачатак а 16-й гадзіне.
Каляндар чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе можна пабачыць тут.