Флэшмоб ад музыкаў: "Простыя словы" у гонар Лявона Вольскага (відэа)

Флэшмоб ад музыкаў: "Простыя словы" у гонар Лявона Вольскага (відэа)

Славуты беларускі музыкант Лявон Вольскі 14 верасня святкуе 50-годдзе. Цяжка ўявіць, што б было з беларускай музыкай, калі б аднойчы ў яе не прыйшоў Лявон: спачатку з "Мрояй", а потым з N.R.M., Zet, "Крамбамбуляй" і рознымі "супольнымі праектамі". Гэтак жа немагчыма ўявіць, што б спявалі беларусы, калі б не было "Трох чарапах", "Паветранага шара", "Гасцей", "28-й зоркі", "Лёліка і боліка" ды "Простых словаў".

Еўрарадыё разам з Алесем Лютычам (B:N), Раманам Сухоцкім (Avias), Валерыяй Валадзько (Harotnica), Алегам Хаменкам ("Палац"), Стасам Мытнікам (Akute), Ганнай Хітрык ("Сундук"), Яўгенам Змушкам ("Мутнаевока") і Алесем-Францішкам Мышкевічам далучаецца да віншаванняў і жадае Лявону моцных крылаў ды высокага палёту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі