Фонд BYPOL пачаў падрыхтоўку да аўдыту

Аляксандр Азараў / Еўрарадыё
Аляксандр Азараў / Еўрарадыё

Пачалося фармаванне назіральнага савета для правядзення аўдыту Фонду BYPOL. У тэлеграм-канале Фонду апублікаваны ліст, які кіраўнік BYPOL Аляксандр Азараў накіраваў у Каардынацыйную раду. Гэтай структуры прапанавалі вылучыць у назіральны савет некалькіх сваіх прадстаўнікоў. Паводле польскага заканадаўства, назіральная рада — адзіная структура, якая можа ініцыяваць працэс незалежнага аўдыту.

"Пра ўсе вынікі мы абавязкова паведамім, нам няма чаго хаваць ад беларускага народа", — гаворыцца ў паведамленні BYPOL.

Нагадаем, пасля канфлікту ў Фондзе ў пачатку чэрвеня ад BYPOL аддзялілася Аб'яднанне сілавікоў Беларусі, удзельнікі канфлікту пагадзіліся прайсці паліграф у незалежнага эксперта, а ў самім BYPOL вырашылі правесці фінансавы аўдыт. Праверку давераць незалежнай кампаніі, якую ўхваляць абодва бакі.

Фонд BYPOL начал подготовку к аудиту
Ліст у Каардынацыйную раду / @policebypol

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі