Фота і відэа з параду рэтрааўтамабіляў у Мінску
7 траўня ў беларускай сталіцы ўрачыста адкрыўся міжнародны фестываль рэтра і класічных аўтамабіляў "Рэтра Мінск 2016". У парадзе паўдзельнічалі каля 150 аўтамабілістаў з дзевяці краін — Беларусі, Літвы, Латвіі, Украіны, Расіі, Эстоніі, Казахстана, Фінляндыі, Вялікабрытаніі.
БЕЛТА адзначае, што арганізатарамі фестываля з'яўляюцца грамадскае аб'яднанне "АўтаАмерыка" і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.
Фота: БЕЛТА