Фотафакт: Дэлегацыя Еўракамісіі наведала Іўе
На базе Іўеўскай школы-інтэрната рэалізаваны пілотны праект па энергаэфектыўнасці.
Урачыстае адкрыццё аб'екта адбылося ў пятніцу, 5 ліпеня, з удзелам кіраўніцтва горада і Гродзенскай вобласці, дэлегацыі Еўрапейскай камісіі ў Беларусі, Міністэрства энергетыкі, Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарту.
Праект на базе Іўеўскай школы-інтэрната быў часткай штогадовай праграмы дзеянняў 2007 года "Падтрымка рэалізацыі комплекснай энергетычнай палітыкі Рэспублікі Беларусь" — першага праекта прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі ў рамках еўрапейскага інструмента партнёрства і суседства, інфармуе БЕЛТА.
На здымку: Госці аглядаюць Іўеўскую школу-інтэрнат пасля рэканструкцыі. У цэнтры — кіраўніца Прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Майра Мора, злева — старшыня Гродзенская аблвыканкама Сямён Шапіра. Фота — БЕЛТА
Майра Мора: Я гатова прасіць, маліць — каб толькі палітвязні выйшлі на волю