Фотафакт: Кампосцеры ў аўтобусах прыбралі, а валідатары не працуюць

Але ў некаторых аўтобусах, прыбраўшы старыя кампосцеры, не ўключылі новыя. На ўвесь салон — толькі адзін кампосцер каля кабіны кіроўцы.



На вачах карэспандэнта Еўрарадыё людзі спрабавалі прабіць талон, але ў іх гэта не атрымоўвалася. Даводзілася тлумачыць, што гэта можна зрабіць у пачатку салона, дзе пакінулі адзін стары кампосцер.



Фотаздымкі зробленыя на канцавым прыпынку аўтобуса. Але калі ў салоне шмат людзей, то дабрацца да пярэдніх дзвярэй праблематычна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі