Фотафакт: кантрабандыст з Беларусі зрабіў схованкі ў газавых балонах
42-гадовы кантрабандыст з Беларусі зрабіў схованкі ў газавых балонах. Латвійскія памежнікі звярнулі ўвагу на дзіўныя паводзіны мужчыны і вырашылі праверыць аўтамабіль. Яго адправілі ў Даўгаўпілскае ўпраўленне Дзяржаўнай памежнай службы Латвіі. Там спецыялісты знайшлі схованкі, абсталяваныя ў газавай сістэме машыны. Яны налічылі 44 тысячы цыгарэт з акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь.
Па справе беларуса вядзецца следства, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнай памежнай службы Латвіі.