Фотафакт: Лукашэнка атрымаў у Ельску 30-метровы ручнік-абярэг

Фотафакт: Лукашэнка атрымаў у Ельску 30-метровы ручнік-абярэг

У аўторак Аляксандр Лукашэнка наведаў Ельскі раён Гомельскай вобласці. У раённым цэнтры ён пабываў на фінальным канцэрце творчага марафону "Адраджэнне". Там Лукашэнку ўручылі 30-метровы ручнік-абярэг "Кола жыцця". Ён быў выраблены ткачыхамі з вёскі Няглюбка і сімвалізуе 30-я ўгодкі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Як інфармуе БЕЛТА, адна з ткачых, якая ўручала ручнік Аляксандру Лукашэнку, папрасіла, каб ён захоўваў яго ў Палацы Незалежнасці ў Мінску. Ручнік мусіць зберагчы нашу краіну ад войнаў і катастрофаў, сказала жанчына.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі