Фотафакт: Мітрапаліт Кандрусевіч — у агульнай чарзе на кантроль у аэрапорце
Кіраўнік Рыма-каталіцкага касцёлу ў Беларусі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч быў заўважаны ў аэрапорце ў Варшаве. Што цікава, царкоўны іерарх стаяў у доўгай агульнай чарзе на пашпартны кантроль.
Фотазымак мітрапаліта Кандрусевіча апублікаваў у Фэйсбуку адзін з каардынатараў кампаніі "Гавары праўду" Аляксандр Уліцёнак. "Я, праваслаўны, проста захапляюся арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам... Дзякуй Вам за доўгую маўклівую казань! Бязгучная, многім яна ўсё ж дапамагла зразумець яшчэ адну грань накшталт зусім простага запавету — быць адзінымі", — напісаў ён.