Фотафакт: працоўны стол Святланы Алексіевіч у яе новым доме

Фотафакт: працоўны стол Святланы Алексіевіч у яе новым доме

У інтэрнэце з'явіўся здымак працоўнага стала Святланы Алексіевіч у яе новым доме ў Сілічах у Лагойскім раёне (яна яго выкарыстоўвае як лецішча). Ён быў апублікаваны на сайце расійскага выдавецтва "Время", якое выдае кнігі беларускай пісьменніцы, нобелеўскай лаўрэаткі па літаратуры.

Высвятляецца, што Алексіевіч купіла там невялікі зруб, але з усім неабходным для камфортнага жыцця. Стол стаіць каля панарамнага акна, якое выходзіць на балкон, і з якога відаць горка гарналыжнага комплекса.

Як піша books.vremya.ru, каля дома ёсць лазня. Участак у 15 сотак засаджаны пераважна дэкаратыўнымі хвойнымі раслінамі і кветкамі.

Фотафакт: працоўны стол Святланы Алексіевіч у яе новым доме
Фота: books.vremya.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі