Фотафакт: раніцай над Мінскам праляцеў аэрастат са сцягам
3 ліпеня ў Беларусі адзначаецца дзяржаўнае свята — Дзень незалежнасці.
Раніцай 3 ліпеня над Мінскам праляцеў аэрастат са чырвона-зялёным дзяржаўным сцягам. Як паведамляе агенцтва "Мінск-навіны", а 6-й гадзіне ён стартаваў са стадыёна "Лакаматыў", праляцеў над аэрапортам, гарналыжным комплексам і прызямліўся на поле за гарадскім пасёлкам Сенніца.
Адзначаецца, што гэтую акцыю, прымеркаваную да Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь, арганізавалі адміністрацыя Кастрычніцкага раёна сталіцы і таварыства "Аэратур-Балунс".
Лукашэнка напісаў у віншаванні пра мужны дух, працавітасць і ўпартасць беларусаў
Фота: minsknews.by