Фотафакт: ратавальнікі вызвалялі заблакаванага ў кабіне кіроўцу фуры
У Мазырскім раёне грузавік MAN сутыкнуўся з прычэпам трактара, які ехаў у спадарожным накірунку. Здарэнне адбылося ў трох кіламетрах ад вёскі Бібікі. Фура і прычэп атрымалі пашкоджанні. 41-гадовы кіроўца грузавіка быў заціснуты ў кабіне, яго вызвалілі ратавальнікі. Мужчыну з меркаваным пераломам нагі шпіталізавалі, інфармуе прэс-служба МНС.
Фота: МНС