Фотафакт: Сучасная сістэма аплаты праезду па дарогах і вартаўнік у намёце
Кампанія, якая запусціла электронную сістэму аплаты праезда па платных дарогах Beltoll, вымушаная арыгінальна ахоўваць сучаснае абсталяванне.
Як піша газета Іntex-press, многія кіроўцы здзіўляюцца, калі побач з сучаснымі электроннымі пунктамі аплаты праезда на трасах бачаць намёты з вартаўнікамі. У прэс-службе кампаніі кажуць, што некаторыя пункты збору немагчыма падключыць да электрычнай сеткі, таму выкарыстоўваюцца дызэль-генератары. Гэтыя прыстасаванні ўжо прыцягнулі ўвагу злодзеяў.
Толькі за чэрвень скралі 10 генератараў, а кожны з іх каштуе 2-3 тысячы долараў. Таму давялося наймаць на працу вартаўнікоў. Дарэчы, пасля гэтага крадзяжы спыніліся.
Фота — intex-press